Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

Каварная пашча

Міраслаў ГРЫКА

Мой сардэчны сябра Янка Туронак, нашчадак годных беларусаў і, як ён жартуе, таксама працягвальнік згубленай генетычнай лініі гістарычных ятвягаў, мае вока. Не, не мае аднаго вока. Мае двое, прытым якіх зыркіх! У Янкі ёсць асаблівы дар бачання ў рэчах, якія здаюцца быць трывіяльнымі, таму што закрытымі хаосам паўтаральных узораў, іх асноўнай праўды. У кожнага клішэ ёсць усе рысы відавочнасці, а гэтай большасць людзей грэбуе. І вельмі дрэнна. Таму што тое, што паўтараецца, вядома, банальна, мае свой схаваны рытм, фразу і, нарэшце, сэнс. Трэба толькі мець набітае вока, каб убачыць гэта. І ў Янкі такое. І тое, што бачыць, ён фатаграфуе. Здымаючы, ён агаляе банал з яго неістотнага паўтарэння. Такім чынам раскрывае сутнасць банала — тое, што фактычна ёсць. Праўду і толькі праўду. Возьмем, для прыкладу, толькі адну фатаграфію Янкі. Ён прыслаў яе мне некалькі месяцаў таму. Здымак паказвае фронт нядаўна адрамантаванага будынка, які зусім невыпадкова стаіць у Беластоку. Да нядаўняга часу я быў перакананы, што мой родны і любімы горад знаходзіцца ў сучаснай Еўропе, спадчынніцы культурных і цывілізацыйных каштоўнасцей, выраслых з традыцыі грэка-рымскай старажытнасці і асвечанага хрысціянства. Як я памыліўся! Пасля апаганенага Марша роўнасці аказалася, што многія людзі хочуць, каб ён вярнуўся ў... Польшчу. Гэту Польшчу без ідэнтычнасці. Польшчу халопскую і калі-небудзь укаранелую, дык толькі ў чарнасоценную ідэалогію і не абавязкова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF