Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

Ахвяры плана

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні слаўны беларускі горад Барысаў прагучаў не толькі сваім футбольным БАТЭ. Мясцовыя праваахоўныя органы раскрылі „злачынства”, якое мела проста фантасмагарычны і сапраўды гратэскавы характар. Вось кароткі пераказ гэтай трагікамічнай гісторыі. Чыгуначны ахоўнік з Барысава падрабляў афіцыйныя пастановы на адпаведных бланках, у якіх выпісваў прыдуманыя штрафы. Прыкладам, за пераход чыгуначных рэек у недазволеным месцы. Калі вы падумалі, што гэтую дробную афёру 55-гадовы мужчына ажыццяўляў з мэтай матэрыяльнай нажывы, то моцна памыляецеся. Выпісаныя фіктыўныя штрафы ахоўнік сам жа і...аплачваў. А прычына такой неадэкватнасці заключаецца ў тым, што кожнай службовай асобе ў абавязковым „парадку” даведзены адпаведны план па колькасці зафіксаваных правапарушэнняў. Незалежна ад таго, колькі было такіх правапарушэнняў і ці былі яны ўвогуле. Цяпер небараку ахоўніка, хоць ён ні ў каго не ўкраў ні капейкі, чакае суд і дастаткова жорсткае пакаранне. Вынаходлівага службоўца могуць пакараць нават двума гадамі турмы ўмоўна. Пішуць, што ўжо былі падобныя прэцэдэнты. Таму што яго вялікасць План яшчэ з савецкага часу, заўсёды вышэй і важней за лёс маленькага чалавека, які гэты план абавязаны выканаць і нават перавыканаць. Прычым кожнай цаной. Узгадайце хрэстаматыйнае і абсурднае „Даеш пяцігодку за чатыры гады!”. Зразумела, што ўсе гэтыя планы і разлікі на пяцігодкі былі фальшывымі, рапарты і справаздачы яшчэ больш падманнымі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF