Ніва № 31 (3299), 04 жніўня 2019 г.

Падляшскія зубраняты ў «Зубронку»

Уршуля ШУБЗДА

Дзеці з Падляшша адпачываюць на беразе возера Нарач у славутым Нацыянальным дзіцячым асветна-аздараўляльным цэнтры «Зубронак». Чаму славутым? Таму, што зараз тут знаходзіцца больш за тысячу дзяцей з адзінаццаці краін свету. Таксама таму, што часта яго наведваюць і ганарацца ім прадстаўнікі ўлады на чале з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам. І таксама таму, што як гавораць самі працаўнікі «Зубронка», гэта адзіны такога тыпу дзіцячы цэнтр ва ўсёй краіне. Сёлета спаўняецца яму 50 гадоў існавання, таму ў жніўні адбудуцца тут шумныя ўрачыстасці, на якія магчыма ізноў завітае кіраўнік дзяржавы.

«Зубронак» — самы лепшы дзіцячы цэнтр у Беларусі

На 76 гектарах знаходзіцца тут 58 будынкаў. Можна сказаць, што гэта цэлы гарадок са сваім рэжымам жыцця. Магчыма невялікая частка абсталявання некаторых будынкаў памятае яшчэ часы Савецкага Саюза, але большасць аснашчана па-сучаснаму. Тут усё зроблена пад дзяцей: каля дзесяці месцаў для вогнішчаў, разнастайныя гойданкі, два стадыёны, басейн, цэнтр гульняў... нават бераг возера Нарач, над якім распаложаны «Зубронак», быў адмыслова перакапаны і зараз можна ісці ў возера сто метраў і не будзе больш чым паўметра вады.

Сёння гэта сучасны комплекс, у якім створаны не толькі ўсе ўмовы для адпачынку і аздараўлення. Як падкрэсліваюць працаўнікі «Зубронка», тут выкарыстоўваюцца аўтарскія метады гульнявых трэнінгаў па развіцці лідарскіх якасцей і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF