Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Дзясятая пятніца пасля Пасхі ў Райску

Айцец Андрэй КАНАХОВІЧ

5 ліпеня (дзясятая пятніца пасля Пасхі — дзень Пяценкі) адбыліся ўрачыстасці прыходскага свята Багародзіцы ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Райску. У набажэнстве прынялі ўдзел парафіяне, госці і шматлікія прадстаўнікі духавенства.

Літургіі ў гэтым годзе старшыняваў мітрафорны протаіерэй Рыгор Місіюк, настаяцель парафіі св. Георгія Пабеданосца ў Беластоку, а разам з ім — дванаццаць святароў Бельскага благачыння, а таксама з Ласінкі, Гайнаўкі, Кастамалотаў, Любліна і Вроцлава. Пасля чытання Евангелля з казаннем да вернікаў звярнуўся айцец протаіерэй Марк Якімюк, настаяцель парафіі ў Малешах.

Пасля літургіі адбыўся хрэсны ход, падчас якога маліліся і над прыцаркоўнай магілай за святароў Андрэя і Іосіфа Сасноўскіх, Стэфана Іванкевіча і ўсіх трагічна загінулых у Райску, а таксама адмовілі малітву на дабраславенне руты і іншых ядомых зёлак. Напрыканцы за актыўны ўдзел і малітвены настрой духавенству і ўсім вернікам падзякаваў а. Рыгор Місіюк і настаяцель парафіі а. Яраслаў Годун. Падчас урачыстасці спяваў прыходскі хор пад кірункам матушкі Ірэны Годун.

Неабходным элементам прыходскага свята з’яўляецца малітвеная памяць пра памерлых. Традыцыяй парафіі Райск ёсць памінанне памерлых у нядзелю пасля свята. Сёлета ў нядзелю (7 ліпеня) літургія і паніхіда ладзіліся ў капліцы святой пакутніцы Параскевы на прыходскіх могілках у Райску. Адбылося таксама асвячэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF