Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Да „круглага стала”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

4 чэрвеня ў беластоцкай Падляшскай ксёнжніцы адбылася навуковая канферэнцыя „Чэрвеньскія выбары 1989 года на Беласточчыне”, прымеркаваная да трыццацігоддзя падзеі. Мерапрыемства ладзілі Беластоцкае аддзяленне Інстытута нацыянальнай памяці і Падляшская ксёнжніца.

Даклад „Шлях да чэрвеньскіх выбараў 1989 года” зачытаў дырэктар Беластоцкага аддзялення ІНП Пётр Кардэля. Паколькі ад згадваных падзей мінула больш чым трыццаць гадоў, варта прыгадаць якімі шляхамі-дарогамі лавіравалі тады галоўныя суб’екты тагачасных падзей у нашай краіне, таму абшырныя вытрымкі з даклада...

Тая Народная Польшча, з якою мелі мы дачыненне з канца Другой сусветнай вайны да пачатку 1990-х гадоў, была ўвесь час паліцыйнай дзяржавай і толькі дзякуючы камуністычнаму апарату рэпрэсій магчымае было так доўгае ўтрымліванне палякаў у аковах савецкага зняволення. Напэўна вялікі ўплыў на адраджэнне пасля камунізму незалежнай Польшчы мелі такія падзеі як выбар кардынала Караля Вайтылы на папу, змена міжнароднай сітуацыі, асабліва ў нашага тут усходняга гегемона, а таксама прыход да ўлады ў ЗША ідэйнага антыкамуніста Рональда Рэйгана. Аднак нам вядома, што без волі палякаў быць самастойным народам нічога не далі б тыя ўсе вонкавыя акалічнасці, не вярнулі б мы, не хочучы самі, жаданай незалежнасці. Варта заўважыць, што ў СССР пасля прыходу да ўлады Міхаіла Гарбачова, 25 красавіка 1985 года, у ходзе сустрэчы дзяржаўных лідараў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF