Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Разнароднасць рукадзелля, страў і музычных прапаноў на Кірмашы зубра

Аляксей МАРОЗ

Кірмаш зубра, арганізаваны 14 ліпеня ў Гайнаўцы, быў вельмі багаты па колькасці прэзентаваных у гарадскім парку рукадзелля мясцовых страў і музычных выступленняў. У гарадскім парку свае прадукты прэзентавалі і прадавалі больш за 120 айчынных і замежных творцаў. На вялікае мерапрыемства, трынаццаты раз арганізаванае Гарадской управай Гайнаўкі і Гайнаўскім домам культуры, сёлета пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, прыбылі калектывы з Польшчы, Рэспублікі Беларусь, а таксама спевакі з Латвіі і Літвы.

— Кірмаш зубра — добрая нагода, каб будаваць марку нашага горада спалучаную з маркай рэгіёна Белавежскай пушчы. Мы паказваем якасныя мясцовыя прадукты і заадно працуем на марку Гайнаўкі, — сказаў гайнаўскі бургамістр Ежы Сірак.

Кірмаш зубра адкрыў бургамістр. Мерапрыемства ўдастоілі стараста Гайнаўскага павета Андрэй Скепка і дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч. Многа людзей прыехала на кірмаш за пакупкамі і паслухаць песні, а дзеткі актыўна праводзілі час у адмысловым гарадку гульняў. Наведвальнікі кірмашу ахвотна куплялі здаровае харчаванне, тканыя і карункавыя абрусы, сурвэты, народнае рукадзелле і сучаснае мастацтва. Людзі збіраліся таксама каля вакальных калектываў, якія шпацыравалі па паркавых дарожках і спявалі перш за ўсё меладычныя беларускія песні.

— Звыш 120 удзельнікаў Кірмашу зубра паказваюць і прадаюць свае прадукты. Прыехалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF