Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Свята ў Ваўкавыску

Адам БОБРЫК

У Ваўкавыску прайшлі традыцыйныя святкаванні дзяржаўнага Дня незалежнасці і свята горада, прымеркаваныя да гадавіны вызвалення Беларусі з пад нямецкай акупацыі. З гэтай нагоды ў горадзе і Ваўкавыскім раёне былі арганізаваны шматлікія мерапрыемствы. Былі не толькі традыцыйныя ўрачыстыя пасяджэнні і канцэрты. Адбыўся таксама цэлы шэраг іншых ініцыятыў з удзелам насельніцтва. Першыя два тыдні ліпеня былі насычаны падзеямі. Варта ў гэтым месцы прыгадаць м.інш. абласны чэмпіянат па конным спорце, «Кола Купалы або магія купальскай ночы», «Белася Русь — з любоўю да дзяцей», лакальныя дзеянні ў рамках рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам!», конкурс танца «Вальс Перамогі», гала-кацэрт конкурсу «Беларусь — мая песня». Асаблівую ўвагу прыцягнуў «Бег у вышыванках». Спаборніцтва выклікала небывалае зацікаўленне — так што святочных вышыванак усім не хапіла.

Вельмі цікавую акцыю сарганізаваў Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, які разам з ветэранамі падрыхтавалі жыхарам падарожжа ў мінулае. Каб лепш зразумець умовы вайны, падрыхтаваны былі аб’екты перыяду саракавых гадоў — зямлянка штаба, ваенны шпіталь, палявая пошта. Можна было сфатаграфавацца ў тагачаснай ваеннай форме. Працавала таксама палявая кухня з салдацкай кашай. Арыгінальнасцю вылучаўся агляд ваенных фільмаў. Не быў гэта класічны паказ кінастужак. Паасобныя прадпрыемствы на кузавах грузавых машын падрыхтавалі сцэнкі з вядомых ваенных кінафільмаў. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF