Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Інтэррэгіянальна ў Супраслі

Міра ЛУКША

На пачатку ліпеня 2019 г. у Супраслі Нацыянальны інстытут тэрытарыяльнага самакіравання сарганізаваў міжнародную тэарэтычна-практычную канферэнцыю, на якой выступілі самаўрадаўцы Польшчы, Нямеччыны, Даніі, Швецыі, Украіны і Беларусі (17 асоб з Брэстчыны і Гарадзеншчыны). Апрача тэарэтычных прадстаўленняў пра магчымасці міжнароднага еўрапейскага супрацоўніцтва паміж краінамі, рэгіёнам і гарадамі, прагучаў таксама інаўгурацыйны даклад «Спадчына Люблінскай уніі 1569-2019» доктара Тамаша Яшчолта з Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантойфеля ПАН, падляшскага шляхціца. З вельмі цікавым і змястоўным дакладам выступіла м.інш. Юстына Якубоўская, галоўны спецыяліст Дэпартамента тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Міністэрства інвестыцыі і развіцця: «Інтэррэг як магчымасць для органаў мясцовага самакіравання развіваць міжнароднае супрацоўніцтва». Інтэррэг яўляецца ключавым інструментам Еўрапейскага Саюза, які падтрымлівае супрацоўніцтва паміж партнёрамі з розных краін, яго мэта — вырашаць агульныя праблемы і знаходзіць агульныя рашэнні — як у галіне развіцця турызму, навуковых даследаванняў і адукацыі, транспарту, устойлівага развіцця, процідзеяння беспрацоўю, так і ў галіне аховы здароўя. Правяраецца ён у кіраванні агульнымі рэсурсамі: марамі, рэкамі, узбярэжжамі, горнымі раёнамі, прыгранічнымі гарадамі, дзеля паляпшэння даступнасці і патокаў на мяжы. У транспарце, энергетыцы і т.д. — у сумесных дзеяннях па трансгранічных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF