Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Чалавек, хай і апошні грэшнік, сааўтар навакольнай прасторы. Важна які настрой ён прынясе з сабой, як павітаецца са святым месцам...

Вакол крыніцы, дзе яшчэ перад хвілінай дзіка гудзелі мотапілкі, запанавала лагодная ціш. У высі гаманілі старыя кроны альшын, цурчэла святая крыніца. Мы асцярожна ступалі па кладках, што зігзагамі акалялі каплічкі і альтанкі. Увесь рамонтны балаган здаўся непрыкметным імгненнем. Настрой месца мацаваў здаровы халадок, які навяваў ад векавых дрэў.

— Пад гэтымі вольхамі ўсё пачалося, — сцішаным голасам сказала Валя.

У Жыровічах зараз тры святыя крыніцы. Як не дзіўна, тут матэматыка як у народнай медыцыне, дзеля аздараўлення пажадана вада з трох крыніц. Адначасова ў справе вады жывы крэатыў. За кожным разам, калі прыязджаю ў манастыр, народ распавядае пра новыя крыніцы і іх лекавыя якасці. Згаданая рухомасць нярэдка падвяргалася праследам і рэпрэсіям. Вось у савецкія гады ўлады рашылі спыніць паход да старой крыніцы. Яны распусцілі чуткі пра атрутнасць вады і закрылі вадаём. Усё дарэмна! Яшчэ ў той самы дзень у другім канцы пасёлка выбіла новая крынічка. Яе зразу палічылі гаючай і святой.

Калі адзінаццаць гадоў таму я спынілася на тры дні ў манастыры, старая крыніца была закрытай і недаступнай. І зараз у месцы легендарнага з’яўлення мне не хапала старой грушы і пасавога са статкам авечак. Архаічны краявід не падыходзіў да ўбачанага. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF