Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

«БАСОВІШЧА» — вечна жывое

Яўген ВАПА

Нават не верыцца, што трыццаць выпускаў фестывалю «Басовішча» за намі. Такая думка залезла ў маю галаву і не адпускае. Першы, фестывальны дзень глядзеў я дзякуючы відэатрансляцыі на сайце Радыё Рацыя, а паралельна вялася трансмісія ў жывым эфіры радыё. Цяпер магчымае паглядзець яшчэ раз канцэрты ў любы момант у інтэрнэце. Такой магчымасці не мелі арганізатары многіх выпускаў фестывалю. Да таго запісы канцэртаў для тэлебачання даюць неблагі прамацыйны аргумент кожнаму, хто падымецца арганізаваць «Басовішча» ў будучыні, а не спыніцца ён на гэтым апошнім. Калі прыгадваю сабе першыя запісы на магнітафонных касетах і відэакасетах, тады тэхнічная рэвалюцыя маецца як на далоні. Давайце памятаць і пра першую сцэну, і гукаапаратуру, якая з кожным годам гучала грамчэй і якасней. Сучасная сцэна па памерах і асвятленні эстэтычна ўпісваецца ў краявід лясной паляны. Быўшы на фестывалі, не мог я і не прысесці на адвечных барыкоўскіх лавачках. Ой, прыдаюцца яны ўсім, чыя нага ступіла на фестывальную паласу. Гледачы і выканаўцы, што не хацелі занадта разгульвацца перад сцэнай, з насалодай назіралі адсюль за музычным відовішчам.

Другі дзень правёў я ўжо непасрэдна ва ўрочышчы Барык, амаль увесь час шпацыруючы па ўсіх фестывальных сцяжынках «Басмежжа». Усё было натуральным і адначасна ўпарадкаваным. Ну і, зразумела, людзі, з якімі абавязкова трэба было перакінуцца добрым словам. Маім вандроўкам у лес і вяртанням пад сцэну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF