Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Ода да радасці

Міраслаў ГРЫКА

Пасля Беластоцкага марша роўнасці мы ўпэўнены, што роўнасць не роўная роўнасці. Ёсць роўнасці раўнейшыя і нават больш раўнейшыя, альбо неабавязкова роўныя альбо роўна няроўныя. Таму няроўнае сутыкненне маладых, агрэсіўных лысуноў-каркаў з удзельнікамі Марша роўнасці, які адбыўся некалькі дзён таму ў Беластоку. Апошніх жа ж было больш! Вось чаму першыя, для балансу сіл, забяспечыліся цвёрдымі палкамі, камянямі і ... бруднай лаянкай і асабістай слінай на маршыруючых. Ісус сказаў, што калі хто бездакорны, няхай плюне першы, цалкам паказвае, хто сапраўды вінаваты. Не аплёўваючыя. А выключна аплёўваныя. Ва ўсякім выпадку, усе сумневы ў гэтым дачыненні справядліва ўрэгуляваў інтэрнэт-сервіз парафіі святой Ядвігі Каралевы ў Беластоку. Пастырскае абвяшчэнне з’явілася на наступны дзень пасля марша: «Мы, як слугуючыя святары [...], аддаём даніну падзякі і дзякуем усім, хто нядаўна далучыўся ЛЮБЫМ ЧЫНАМ (падкрэсленае мною — М. Г.) да абароны хрысціянскіх і чалавечых каштоўнасцей, абараняючы наш горад, асабліва дзяцей і моладзь, ад планавай дэмаралізацыі і разбэшчвання. Няхай Бог узнагародзіць вас і дабраславіць вашы УСЕ ДОБРЫЯ ПАЧЫНАННІ».

З тэзісам пра тое, што вінаватыя заўсёды апляваныя, дазвольце мне не пагадзіцца. Прытым катэгарычна. У гэты момант я маю на ўвазе дзве фразы, якія ўтрымліваюцца ў вылучаным выказванні святароў. Выраз «любым чынам» яны маглі б замяніць на значна больш простую меладычную фразу — «раз серпам, раз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF