Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

Адлік ад Каліноўскага

Віктар САЗОНАЎ

У Свіслачы Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэштак Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863-1864-х гадоў Кастуся Каліноўскага!!!

Навошта?!!

Афіцыйная версія гэтых работ заключаецца ў тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з таксама мяркуемымі парэшткамі яго брата. Неафіцыйная версія таксама прысутнічае ў народзе, вітае ў вуснай і пісьмовай форме, і яна значна менш аптымістычная. Паводле яе, маўляў, хочуць нам абвесціць, што і там, і там, ці хоць як мінімум тут, ДНК Каліноўскага не выяўлена...

У гэтай другой версіі не так шмат смешнага, як здаецца на першы погляд. Сённяшнія беларускія ўлады не адзін год праследуюць тых актывістаў, якія прыязджаюць у Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў. Каму-каму, а ім то, уладам, яўна непатрэбна, каб ДНК Каліноўскага знайшлося ў Беларускай зямлі. Ім было б лепш, каб і імя яго не гучала ў беларускім паветры.

Чыё заўгодна хай гучыць! Пра расейскіх Сцяпана Разіна ці Емяльяна Пугачова нават у школе можна распавядаць, а вось Каліноўскі нешта іншае... Да яго асаблівыя адносіны ў сённяшніх кіраўнікоў Беларусі...

І справа не ў асабістых сімпатыях ці антыпатыях нашых чыноўнікаў да тых, ці іншых гістарычных постацей. Справа ў адносінах гэтых гістарычных постацей да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF