Ніва № 30 (3298), 28 ліпеня 2019 г.

«Басовішча» дабілася сваёй мэты

Уршуля ШУБЗДА

Песняй Міхала Анемпадыстава «Простыя словы» завяршыўся трыццаты і апошні Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча2019». З 1990 года ў Гарадку ва ўрочышчы Барык гучала музыка з абодвух бакоў мяжы. Праз усе гады на сцэну выйшлі дзясяткі беларускіх калектываў — ад бардаў да самай сучаснай беларускай музыкі. Фестывалем «Басовішча» быў зроблены вялікі ўклад у беларускую культуру, а таксама ў перамену нас, беларусаў Падляшша.

Недавер і смутак

— «БАСы» для мяне гэта такі маленькі беларускі рай. Кожны год хацелася туды папасці і адпачыць пры беларускай музыцы, — сказаў Ігар з Гародні, верны ўдзельнік фестывалю.

Штогод «Басовішча» наведвала некалькі тысяч прыхільнікаў з Польшчы, Беларусі ды іншых краін свету. Для многіх «БАСы» гэта штогадовая традыцыя і месца сустрэчы сяброў. Гарадок у сярэдзіне ліпеня мяняўся ў анархічнае мястэчка, перапоўненае маладымі людзьмі, музыкай і лозунгам «Жыве Беларусь!». Трыццатае, юбілейнае «Басовішча-2019», — па словах арганізатараў, — стане апошнім. Прычына завяршэння дзейнасці беларускага фестывалю простая: не хапае сродкаў. Сёлета Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі на арганізацыю «Басовішча» выдзеліла 90 тысяч злотых. Некалькі гадоў таму сродкі былі большыя на 25 тысяч злотых.

— Ведаем, што пры такой падтрымцы з боку дзяржавы мы не зможам далей арганізаваць фестываль на высокім узроўні, — сказала ў час дыскусіі на «БАСмежжы» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF