Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Крос па Еўропе-Б

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не надта даўно заўважыў я навіну, што наш урад збіраецца ўзнавіць камунікацыі ў адлеглыя мясцовасці, якія — камунікацыі — былі закінуты апошнімі гадамі. Дзеля гэтага мае быць устаноўлены спецыяльны фонд, з якога будуць фінансавацца даплаты да гэтых дэфіцытных камунікацый. І здаецца, што мае гэта датычыць толькі камунікацый спыненых у апошнія тры ці чатыры гады. А калі гэта адбылося раней, тады гэтым камунікацыям не ўваскрасаць. Гэтыя абяцанні — пакуль толькі абяцанні — здаецца, не закрануць нашай тутэйшай глыбінкі. Для прыкладу — аўтобуснага маршрута ў Баброўнікі, які кануў у Лету раней.

Каторы ўжо раз згадваю я пра гэтыя нашы Баброўнікі, на якіх і пагранпераход, які, згодна ўсялякім эканамічным тэорыям, мае разварушыць гаспадарчы бум у мясцовасці. Але надалей працягваецца той бум, які высмактаў наша насельніцтва з нашай Польшчы-Б у Польшчу-А, а зараз смокча ён насельніцтва Еўропы-Б у Еўропу-А; больш яркімі за наш прыкладамі гэтага працэсу Балгарыя і Румынія...

Выбіраўся я ў бок Баброўнік як славутая сойка за мора, чакаючы з таго мора пагоды. Ну, і дачакаўся. Павалокся я на аўтобусе ў Крушыняны, бо туды яшчэ аўтобусы публічнага транспарту даходзяць. Спярша поездам у Саколку, а затым аўтобусам. Выбраўся я ў чацвер, калі аўтобус у Крушыняны калесіць цераз Гураны. У вобрубе Паўднёвага Вострава, і Новага Вострава, і Гуран галоўная дарога цераз гэтыя вёскі акурат заліваецца гладкім як стол асфальтам. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF