Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Пра першых гайнавян

Аляксей МАРОЗ

У Гарадской публічнай бібліятэцы імя доктара Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы 26 чэрвеня адбылася прамоцыя цікавай кнігіальбома «Белавежская пушча і першыя гайнавяне. Суседства вечнае», якую выдалі супольна Гайнаўская гарадская бібліятэка і Аб’яднанне нашчадкаў першых гайнавян.

Пра першых гайнавян і жыхароў Гайнаўкі пазнейшых перыядаў распавялі рэдактаркі выдання — дырэктар Гарадской публічнай бібліятэкі ў Гайнаўцы Ала Грыц і старшыня Аб’яднання нашчадкаў першых гайнавян Міраслава Піваварчык, якая напісала тэкст і падабрала фатаграфіі для кнігі-альбома. Дырэктар гарадской бібліятэкі Ала Грыц прывітала ўдзельнікаў прамоцыі, у тым ліку бургамістра Гайнаўкі Ежы Сірака, гарадскіх радных і дырэктар Пачатковай школы № 1 у Гайнаўцы Аліну Пятрашак, якая зрабіла карэктуру кнігі.

— Дзяды і прадзеды сённяшніх жыхароў стваралі гісторыю Гайнаўкі. У кнізе-альбоме змешчана многа цікавых здымкаў і інфармацыі па гісторыі нашага горада. Вялікую вартасць прадстаўляюць фатаграфіі, якія паказваюць сямейнае жыццё, адпачынак і працу жыхароў Гайнаўкі ў мінулым, у непасрэдным суседстве Белавежскай пушчы. Трымаючы ў руках кнігу можна будзе задумацца над гісторыяй нашага горада, якая момантамі была трагічная, але ў цэлым разнародная і цікавая. Апісана ў кнізе навейшая гісторыя Белавежскай пушчы, паказаны ляснічыя і іншыя асобы, якія займаліся лясной гаспадаркай і аховай пушчы. У кнізе знаходзім фатаграфіі сямейнікаў, знаёмых і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF