Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Орлю наведваюць жыхары Ізраіля

Міхал МІНЦЭВІЧ

Трынаццацігадовае супрацоўніцтва з рэдакцыяй „Нівы” зацікавіла мяне гісторыяй Орлі, гісторыяй мясцовых людзей і заахвоціла да яе захавання. З запісаных мною ўспамінаў карыстаюцца асобы з замежжа, у якіх арлянскія карані.

З Орлі ў Ізраіль

У канцы міжваеннага перыяду, магчыма, што перад вялікім пажарам Орлі 18 мая 1938 года, а магчыма, што і пасля яго, нешматлікія арлянскія жыды выязджалі ў Палесціну. Мабыць, яшчэ не прадчувалі выбуху Другой сусветнай вайны, жылося ім тут адносна добра. Выехаўшы адсюль, выжылі, але зусім страцілі кантакт са сваімі сем’ямі і загубілі весткі пра іх, пра тых сямейнікаў, якія асталіся ў Орлі. Вартае ўвагі тое, што пакінуўшыя тады Орлю жыды пазней, у Ізраілі, штогадова сустракаліся.

Цікавасць да арлянскіх каранёў

Хаця ад завяршэння вайны мінула ўжо 74 гады, то Орлю ўсё наведваюць нашчадкі пакінуўшых яе жыдоў; некаторыя з іх нават ведаюць польскую мову, вывучаную ад бацькоў. У Орлі цікавяцца каранямі сваіх продкаў, даведваюцца пра сінагогу і кіркут. І пастаянна ставяць пытанні, ці нехта з мясцовых жыдоў выжыў у час вайны. Ці вярнуліся тыя, якіх вывезлі...

Кароткая пабыўка ў Орлі вельмі важная ім. Едуць сюды не як звычайныя турысты, але едуць у месца пражывання сваіх продкаў. Цягам чатырох стагоддзяў Орлю насяляла яўрэйская грамадскасць, якая цягам звыш двух стагоддзяў складала тут большасць насельніцтва.

Сям’я з Ізраіля наведала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF