Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Першая літургія пачынаецца ў пяць раніцы паводле польскага часу. Якраз у гэты час у мясціне назіраецца сякі-такі зрух. З супрацьлеглых бакоў вуліцы ў сабор спяшаліся паломніцы, захутаныя ў тактоўныя апранахі і хусткі. Праўда, слова «зрух» тут не зусім на месцы. У пятніцу, 28 чэрвеня, на ранішнюю багаслужбу прыйшло недзе да трыццаці асоб. На трэці дзень пабыўкі ўсе яны здаваліся мне знаёмымі. Менавіта з за сціплай колькасці паломнікаў Жыровічы прамовілі як элітны духовы цэнтр. Аднак падобныя ўражанні можна атрымаць толькі ў будзённы аўторак, чацвер ці пятніцу. У суботу, калі нахлынуць турысты, месца адменіцца і прамовіць па-мінску...

Але цяпер, у 4 гадзін 45 хвілін раніцы я спяшала ў царкву, замятаючы жыровіцкі асфальт сваёй доўгай спадніцай. Дзе-нідзе кукарэкалі пеўні, пагаўквалі сабакі. Пры дарозе не было тратуара, таму калі над’язджалі машыны, кожны раз прыходзілася саступаць на абочыну, аброслую конскім шчаўем.

Ранішнія багаслужбы будуць заўсёды напамінаць мне гады дзяцінства і Вялікую суботу перад Вялікаднем. Бацькі разбуджвалі са сну ноччу і пад яе покрывам фурманкай ехалі ўсёй сям’ёй у царкву. Дзесьці на золку, калі праз царкоўныя вокны ўліваўся блакіт світання, падносілі дзяцей да прычасця. Рытуал агучыў пранізлівы плач немаўлят і ўрачысты спеў царкоўнага хору. Усё адбывалася быццам у паўсне, які прадвяшчаў надыход вялікага свята. Мала хто рашыўся адступіць ад старога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF