Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Выхад з запаведніка

Валянцін СЕЛЬВЯСЮК

(«Ніва» № 33 ад 19.08.1990 г.) „Рэвалюцыя ў беларускай культуры Беласточчыны” — так магу назваць першы Фестываль музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”. Аглядаў беларускай песні адбылося на Беласточчыне шмат. Чаму ж тады, нехта можа запытацца, прыдаю такое значэнне „Басовішчу”? Бо значэнне „Басовішча” ў тым, што адолела яно некалькі бар’ераў, якія ў мінулым здаваліся быць па за жыццёвымі магчымасцямі беларускай меншасці. У свой час, здавалася, беларуская культура была канчаткова асуджана на вясковасць. Фальклор і народная традыцыя могуць быць багатымі крыніцамі інспірацыі, але ў варунках жыцця нашай меншасці такая мадэль культуры сталася формай павольнага памірання. Пераход з вёскі ў горад, як правіла, канчаўся дэнацыяналізацыяй. У выніку стваралася форма існавання беларускай культуры на правах запаведніка: штодзень усё па-польску (формай і зместам), зрэдчасу фестываль песні, на якім у фабрычна выкананых „народных” строях аматарскія калектывы прэзентавалі фальклорныя напевы, дапасаваныя да панурай эстэтыкі новага мяшчанства.

На „Басовішчы” загучала сучасная музыка. Сучасная, бо створаная ў сучасны момант. Сучасная ў разуменні сучаснай формы. Сучасная ў разуменні сучасных праблемаў. Сучаснай была таксама публіка, якая ўспрымала гэтую музыку не як водгук далёкага дзяцінства, а як частку свайго сучаснага жыцця.

Пра публіку можна агульна сказаць, што была яна маладая і без комплексаў. Не мае значэння, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF