Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Заўсёды пані Нюся

Міраслаў ГРЫКА

Д’ябал гойсаў па Нарве. Да часу. За штаб-кватэру ён выбраў шынок па дарозе ў Бельск-Падляшскі, званы — а як жа ж!» — «Д’ябальскай кухняй». Магчыма, толькі для маскіроўкі падавалі ў ёй даволі смачную ежу, а серай не смярдзела. У любым выпадку д’ябал нікому не кідаўся ў вочы, іншымі словамі, і хоць быў там, быццам бы яго там не было. Але ў гэтым д’яблава каварнасць. Калісь, кажуць, скардзіўся айцец Гаўрыіл, што хоць з Нарвы ў скіт недалёка, а ў шынку стравы выклікаюць слінку, ён не можа запрасіць сюды пачаставацца сваіх годных гасцей. Ну, стравы як стравы, але духоўны чалавек у пякельную кухню не прывядзе на спакусу шаноўных гасцей?! Таму ён вёз іх у Міхалова, у Нараўку ці нават у Гайнаўку, марнуючы кошты і час. А дарогі поўныя дзір і выбоін. А чым глыбейшая дзірка, тым бліжэй яна да дна пекла, і далей ад нябёсаў. І чым больш дзірак на дарозе, тым больш чалавечых душ вытрасаецца на іх. Нават самыя браніраваныя ў веры могуць не ўстаяць і аблаяцца грэшным словам! О, гора ды срам! А ў шынку таксама адбываліся вяселлі, камуніі і, вядома ж, мярліны. Хай там вяселлі! «Пякельная кухня» не мяшае забаве. Тым больш, што для многіх шлюбныя адносіны — сапраўднае пекла. Але ў выпадку пахавання? Як тут задумацца пра смерць, марнасць чалавечага жыцця, сэнс чысцілішча, калі хто верыць, у... «Пякельнай кухні»»? Сапраўды, д’ябал падставіў уладальнікаў шынка. Аднак пасля назвалі шынок проста «Пры дарозе», і ўсё пачало каціцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF