Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

Адны на востраве

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У гэтым месяцы беларускія аналітыкі, журналісты, палітолагі вялікімі шэрагамі і вялізнымі газетнымі ды інтэрнэтнымі калонкамі падводзяць вынікі 25-гадовага кіравання Рэспублікай Беларусь першым і дагэтуль адзіным прэзідэнтам дзяржавы. 10 ліпеня 1994 года пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў у найноўшай гісторыі наступіў кардынальны пункт адліку асаблівага кірунку развіцця і існавання. Чвэрць стагоддзя па мерках гісторыі — імгненне, але па мерках асобнага чалавечага жыцця — цэлая вечнасць. Вырасла цэлае пакаленне, нарадзілася яшчэ адно, а тое, што выбрала для цэлага народа савецкае мінулае, амаль цэлым пакаленнем адышло з гэтым вялікім грахом у іншы свет.

За дваццаць пяць гадоў суседзі беларусаў памянялі па шэсць-сем кіраўнікоў сваіх дзяржаў, паспелі перажыць і крызісы і пад’ёмы, некаторыя цэлыя рэвалюцыі. Суседзі не пераўтварыліся ў квітнеючыя краіны, але маюць усе падставы глядзець на нас у дыяпазоне ад спачування да раздражнення, ад паблажлівасці да здзеклівасці. Можна знайсці разгорнуты адказ, чаму так здарылася, што еўрапейская краіна са славутай гісторыяй і багатай культурай апынулася апошняй дыктатурай кантынента. Можна бясконца выяўляць першапрычыну такога стану, які вынікае найперш з імперскай палітыкі Расеі. Але няма адказу на іншае пытанне — як выбрацца з гэтай глыбокай балотнай каляіны і здабыць права на змены, на пераўтварэнне сімбіёзу афрыканска-азіяцкай мадэлі кіравання Беларуссю ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF