Ніва № 29 (3297), 21 ліпеня 2019 г.

«Басовішча» — вечна жывое

(рэд)

Юбілейны, трыццаты фестываль Музыкі маладой Беларусі «Басовішча» перад намі. Але ці стане ён адначасна святочным і апошнім? Хацелася б верыць, што не. Але ўжо зараз можна смела гаварыць пра бясцэнны ўклад «Басовішча» ў духоўнае і грамадскае жыццё беларусаў паабапал мяжы. «Басовішча» гэта той з важнейшых ключоў для зразумення, што метафарычныя, беларускія крылатыя словы «людзьмі звацца» адаптаваліся тут, на Беласточчыне, менавіта і ў такой форме, і спрычыніліся да таго, што адчуваць сябе беларусамі дапамаглі тысячам маладых людзей. Пра ролю фестывалю для развіцця беларускай музычнай сцэны сказана ўжо не адзін і не другі раз. Як штогод «Ніва» з першага выпуску «Басовішча» апісвала гэтую падзею. Прапануем нашым чытачам і ўдзельнікам трыццатага «Басовішча» ўзгадаць, як яно выглядала на тым жа першым. Прапануем вашай увазе артыкулы Яна Максімюка, змешчанага ў «Ніве» № 32 ад 12 жніўня 1990 года і Валянціна Сельвясюка з «Нівы» № 33 ад 19 жніўня 1990 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF