Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Кожны атам і кожная малекулка...

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Знікаюць паступова з нашай тэрыторыі аўтобусныя маршруты. Вось калісь, бадай яшчэ дзесяць гадоў таму, у Баброўнікі было тры аўтобусы ў суткі, а яшчэ раней то яны нават у Коматаўцы даязджалі. І неяк так мне незаўважна зніклі тыя баброўніцкія курсы як камень у ваду.

І мазгаваў я, як цяпер у Баброўнікі дастацца на публічным транспарце. Яшчэ пару тыдняў таму можна было ў пяць гадзін раніцы забрацца з Беластока ў Гарадок і, пачакаўшы там каля гадзіны, забрацца на аўтобус у Зубры, а з Зуброў — так як і калісь зубры, што далі назву вёсцы — прагуляцца каля дзесяці кіламетраў пяшком у Баброўнікі, а адтуль чарговыя дзесяць кіламетраў у Крушыняны, адкуль яшчэ курсіруюць пасажырскія аўтобусы і ў Саколку, і ў Беласток. Толькі вось не хацелася надта рана ўставаць і валачыцца пасля ў непагадзь, пільна пільнуючы і сваёй, і гадзіннікавай хады.

Канаюць нашы аўтобусныя маршруты, але вось жа ўваскрэслі некаторыя маршруты чыгуначныя, на якія можна забрацца байкам і пасля калясіць саліднейшы набор кіламетраў. Праўда, той маршрут у напрамку Баброўнік уваскрос толькі часткова, бо не ў Зубкі, толькі да чыгуначнай станцыі Валілы; і то па ўік-эндах. Але недахоп каля пятнаццаці кіламетраў здаваўся быць цалкам пад сілу. Да таго ж сёлета пайшлі паязды ў свята Божага Цела. І я ў той менавіта дзень выбраўся ў веласіпедную працэсію менавіта ў Баброўнікі.

З Валіл Дварцовай вуліцай дакаціўся да сумежнага Гарадка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF