Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

У коле малой айчыны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

12 чэрвеня ў Галоўнай школе сельскай гаспадаркі ў Варшаве адбылася сустрэча ў рамках цыкла „Блізкія, знаёмыя і... незнаёмыя” з Зояй Сачко. Мерапрыемства пад лозунгам „У коле малой айчыны” аздобіла выступленне бельскага калектыву „Жэмэрва”. А сустрэчу зладзіла ўпаўнаважаная рэктара вучэльні па справах культуры вясковых рэгіёнаў прафесар Тэрэса Занеўская. Спадарыня прафесар раней шмат гадоў працавала ў Беластоцкім універсітэце, жыва цікаўлячыся культурным жыццём нашага мясцовага беларускага асяроддзя. І пакуль там што да чаго, то я паставіў пытанне:

— Што Вы зараз бачыце на нашым беларускім Парнасе?

— Я вельмі ўзрадавалася і было мне гэта прыемнай нечаканасцю, калі атрымала перасылку ад спадарыні Зоі Сачко з яе апошнім, велічным паводле мяне томікам. Вядома, было мне вельмі міла, што хаця я па за Беластокам і па за Беласточчынай амаль дваццаць гадоў, то аднак пра мяне помніце. І гэта была мне вельмі мілая нечаканасць. Мяркую, што не толькі гэтым томікам, але і ранейшымі спадарыня Зоя Сачко далучылася да таго Парнасу. Гэта знакаміты томік. Знакаміты, вельмі амбітны. Вершы, якія апынуліся ў гэтай кніжцы гэта вельмі роўныя творы. Як я гартала гэтую кніжку, то думала пра Шымборскую, якая шліфавала свае тэксты. І калі выдавала томік, выдавала ад часу да часу, і нямнога ў ім было вершаў, але ўсе яны былі такія, што нельга было прычапіцца ні да задумы, ні да рэалізацыі таго верша. Таму прыгадалася мне такое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF