Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Рознагалоссе ў беларускай музыцы

Аляксей МАРОЗ

Таварыства сяброў Белавежы і Белавежскі асяродак культуры 21 чэрвеня наладзілі цікавы першы канцэрт VІІ выпуску «Рознагалосся» — беларускага музычнага мерапрыемства, накіраванага да жыхароў Белавежы, наваколля і турыстаў, якіх дзясяткі тысяч у летнім сезоне прыязджаюць у Белавежскую пушчу.

— «Рознагалоссе» гэта імпрэза беларускай нацыянальнай меншасці, у час якой можна паслухаць нашы песні. У ходзе мерапрыемства папулярызуем беларускую культуру і мясцовыя традыцыі. Мы рашыліся прэзентаваць беларускую музыку розных жанраў і назвалі імпрэзу «Рознагалоссе ў музыцы». Арганізавалі мы ўжо звыш дваццаці канцэртаў. Плануем, каб у час кожнага канцэрта выступіла прынамсі чатырох выканаўцаў беларускай музыкі — ад сучасных эстрадных песень, да народных. Арганізуем «Рознагалоссе» з фінансавай дапамогай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, — сказаў дырэктар Белавежскага асяродка культуры і старшыня Таварыства сяброў Белавежы Марк Зубрыцкі, ініцыятар і ад пачатку галоўны арганізатар «Рознагалосся».

Мерапрыемства ладзіцца з 2013 года ў рамках праекта «Рознагалоссе — цыкл музычных прэзентацый беларускай нацыянальнай меншасці». Дырэктар Белавежскага асяродка культуры Марк Зубрыцкі 21 чэрвеня назіраў за арганізацыяй усяго мерапрыемства і адначасна займаўся гукаўзмацняльнай апаратурай. Старэйшыя турысты і жыхары Белавежы вельмі эмацыйна ўспрымалі беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF