Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Шосты Пікнік

Міра ЛУКША

На Городіску пад Трасцянкай плылі трапкатыя хмары, якія ўрэшце звалілі на палеткі і лясы доўгачаканы дождж. «Так называецца гэтае старадаўняе месца, важнае для беларускай гісторыі і культуры» — кажа Віктар Стахвюк. — Тут знайшлі артэфакты шасцітысячагадовай даўнасці. Значыць, тут жылі нашы людзі раней да старажытных рымлян. А гэтае месца — незвычайнае. Тут і «месца моцы». Тут 3800 гадоў таму стапрацэнтна была праславянская вёска, знайшлі тут старажытныя гаршкі, штрыхаваныя зарубінецкай праславянскай штрыхоўкай. Лешак Матэля, вядомы радыестэт, памераў, што тут ёсць 20 тысяч адзінак па шкале Бовіса. Проста — месца, якое дае нам сваю моц!» І хоць вакол мокрыя лугі, падрэчкі — ані адзін камар не заляціць і не зробіць шкоды чалавеку, які прыехаў сюды набраць натхнення для пісання на сваёй роднай мове. А пчолы шчыруюць на кветках ранняга лета...

Віктар Стахвюк — арганізатар чарговага Пікніку з беларускай мовай (на другім банэры — Пікнік з білоруськой мовой), вярнуўшыся з летняй Еўропы, узлез на трактар і абкасіў буйныя травы вакол даезду на стахвюкоўскі хутар пасярод 150 гектараў сваёй зямлі. Уласнай, трасцяніцкай, на якой гаворцы піша найбольш таемныя свае кнігі. Віктар — незалежны пісьменнік. Хаця згуртаваны — бо ж ён намеснік старшыні Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Паэт, празаік, педагог і радыйшчык, глыбакаводны аквалангіст, вядомы ва ўсёй Еўропе і нават у паўночнай Афрыцы. Не баіцца паглыбіцца ў самыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF