Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Пушчанскія развітанні

Яўген ВАПА

У гэтым месцы «Нівы» часта пішу пра свае ўспаміны, рэфлексіі ці проста назіранні за маім пушчанскім, вясковым лёсам. Мабыць, той тэматыкі ўжо занадта нашым чытачам, але лічу важным для свайго сумлення і пашаны для маіх аднавяскоўцаў і аднапляменцаў запісаць вобразы і перажыванні таго свету, які за некалькі гадоў акажацца рэальна адпетай песняй. А затым гісторыі пушчанскіх беларусаў стануць, мабыць, дзіўна-наіўнымі ў сваім пераказе расказамі для наступных пакаленняў, якім беларуская мова і пісанае слова будуць толькі нагадваць пра іхні радавод.

На мінулым тыдні мая гарачая тэлефонная лінія з родным домам на самым пачатку размовы апавясціла голасам таты чарговую, сумную навіну наконт развітання з чарговым нашым аднавяскоўцам. Мы жывем у адным канцы вёскі, а пакойны ўжо Уладзімір на другім, пры самым лесе. Гэта быў класічны пушчанскі мужчына, якога светам была толькі прырода і жывёла. Ніколі не набыў трактара, трымаў толькі коней і сабак. Былі яны Яму блізкімі па душы. Заўсёды стаяць перад маімі вачыма вобразы, калі летнімі вечарамі з туманаў над Глобучанскімі лугамі выплывае Ягоная фура з сенам, якая памаленьку кацілася на свой панадворак. А таксама калі з пасавога самым познім вечарам вяртаўся са сваім статкам кароў — летняя цемра не была Яму зусім чужая. І калі іншыя аднавяскоўцы аралі трактарамі і карысталіся прыладжанай да гэтага тэхнікай, Ён паспяваў з усім справіцца робячы ўсё парай прыгожых коней. Заўсёды на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF