Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Гутарка глухіх соў

Міраслаў ГРЫКА

Падляшскі народзік любіць панаракаць. Калі не на цяперашнюю ўладу, то на мінулую. І не важна, што і за што выліваецца з чалавечай зяпы. Важна, каб было там хоць трошкі са штодзённых расчараванняў і безыменнай злосці. Нядаўна ехаўшы на аўтобусе па маршруце Беласток — Нарва я наслухаўся гэтых скаргаў колькі ўлезе. Здавалася б, гэта была пустая балбатня. Агульную і спачатку млявую дыскусію ініцыяваў прымусовы прыпынак на святле часовай блакады на дарозе ў рамонце. З часам з ананімнай масы пасажыраў вылучыліся лідары. Невыпадкова — адзін на задняй частцы аўтобуса, а другі на фронце. Ад абмеркавання да спрэчкі дарога нядоўгая. Паночкі пачалі абражаць адзін аднаго словамі і жэстамі. Пры падтрымцы некалькіх падтаквачаў пружынілі свае рацыі як мышцы, аргументавалі невядома што, даказвалі чорт ведае што. Цікава, што яны абодва замоўклі, бы хто працяў нажом, калі аўтобус разам з кавалькадай іншых аўтамабіляў рушыў наперад. Але калі ён зноў спыніўся, паночкі зноў ускалыхнулі сваё эмацыйнае слова. Маўклівая большасць пасажыраў звесіла насы. Падарожжа праляцела ўміг і ўсе былі рады. Пасля я зразумеў, што ўсе спрабавалі забіць сумоту, чакаючы канца блакавання дарогі на святлафорах. Гэтак адбываецца ў непрадуктыўных чэргах да лекара ці ў любых іншых. Экзекуцыя звычайна бярэ форму лінчавання, масавага забойства, тлумнага згвалтавання. Радыкальныя дзяленні адзначаны ў гэтым стыхійным акце. Тое, што ўвекавечана ў перакананнях, закарэлае ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF