Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Запавет зубра

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось! Нарэшце мы пачулі, на якой мове размаўляе беларускі зубр.

Ну мы то і так ведалі. Па-беларуску ён гаворыць, як жа яшчэ, але зараз пачулі тое на свае вушы.

Зубр загаварыў. Маўчаў вякамі. Маўчаў, як княжае імклівае паляванне па Пушчы не шкадавала яго продкаў. Маўчаў, як царскія паляўнічыя раскладвалі ў шэраг пушчанскія трафеі і дзеля забавы фатаграфаваліся з забітымі ляснымі волатамі. Нічога не сказаў, як быў загад у Першую сусветную вайну пабольш настраляць лясной жыўнасці, каб пракарміць войска. І ў Другую сусветную не абмовіўся і гукам, як людзі шукалі ў Пушчы харчаванне, каб не памерлі іх дзеткі з голаду...

Нават тады, калі высокапастаўленыя браканьеры стралялі апошніх белавежскіх зуброў, і тады маўчаў...

А як людзі апамяталіся, і від белавежскага зубра, цара Пушчы, пачалі ўсяляк падтрымліваць, каб той від аднавіўся, і тады не спяшаўся загаварыць. Не падзякаваў людзям! Нават кіўком галавы не падзякаваў.

А за што ім дзякаваць? Самі падумайце...

Здавалася, ужо ніколі не загаворыць!

А вось тут загаварыў. У Мінску, на закрыцці Еўрапейскіх гульняў. Загаварыў па-беларуску!

„Я быў тут адвеку. Я бачыў, як адступае мора і растаюць ледавікі. Я бачыў, як кволы парастак робіцца магутным дрэвам. Я голас гэтай зямлі. Я — яе моц, яе душа. Мой дружа, памятай сваю гісторыю. Без мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я — Беларус! Мы — Беларусы!”, — сказаў беларускі зубр.

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF