Ніва № 28 (3296), 14 ліпеня 2019 г.

Падляшша — як з карцінкі

Уршуля ШУБЗДА

У Нарве творцы ўжо пяты раз пакінуць па сабе трывалы след. Невялікае падляшскае мястэчка на тыдзень мяняецца ў мастацкі цэнтр, у які з’язджаюць артысты з некалькіх краін. Тут 5 ліпеня адкрылася выстаўка, на якой можна было захапляцца карцінамі і мастацкімі працамі, для якіх інспірацыяй стала Падляшша.

На пленэры можна больш

З раніцы да вечара час быў прысвечаны творчай працы. Ужо першага дня пленэру нарваўская сакральная і свецкая архітэктура, а таксама багатая прырода выліліся на палотны. Цягам тыдня кожны з удзельнікаў пленэру стварыў пяць прац у акрылавай, акварэльнай ці мяшаных тэхніках.

— Стараюся запрашаць мастакоў, якія працуюць, — заўважыў куратар пленэру Данель Грамацкі. — Артыст гэта індывідуаліст — часам яму хочацца, а часам не. Арганізуючы пленэры, так стараюся запрашаць людзей, каб атрымалася творчая разнастайнасць. Прыязджаюць мастакі, якія больш працуюць у галіне дэкаратыўнага мастацтва, але ёсць і тыя, хто стараецца выходзіць на паветра і непасрэдна чэрпаць натхненне ад прыроды.

Адным з ахоўнікаў падляшскай прыроды і беларускай тоеснасці, якая натуральна ў яе ўпісваецца, з’яўляецца мастак Віктар Кабац. Мастак нарадзіўся пад Нараўкай і па сёння трымае кантакт з прыродай. Віктара Кабаца натхняе наваколле і гэтыя інспірацыі выражае працамі, якія спалучаюць у сабе элементы гісторыі і мясцовай фаўны і флоры.

— У сваёй майстэрні не магу працаваць з агнём, бо мая майстэрня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF