Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

На Міжземным моры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Спрадвечна адзіная дарога на Кіпр вяла па марскіх хвалях. Зараз гэта памянялася і, здаецца, больш народу падарожнічае на Кіпр паднебнымі шляхамі. На востраве тры аэрадромы: у Пафасе на захадзе, у Нікасіі ў цэнтры і ў Ларнацы на поўдні. Аэрадром у Нікасіі закрыты з 1974 года, калі побач яго пралягла дэмаркацыйная лінія, за якой тэрыторыя захопленая туркамі. Але і марскія гавані прапануюць таксама ахвотным свой транспарт.

У Ларнацы цікавы наведвальнік можа забрацца на невялікую маторную лодку з акном у дне і прагуляцца на ёй побач горада. Атракцыёнам там лічыцца затоплены на подступах да гавані каркас карабля. 7 ліпеня 1980 года паром „Зенобія”, які ў свой першы рэйс вёз са Швецыі ў Сірыю 104 начэпы, пайшоў на дно менавіта каля Ларнакі; людзей удалося своечасова эвакуіраваць. Лічыцца, што віноўнікам катастрофы была камп’ютарная праграма кіравання караблём, якая няправільна ацэньвала баласт груза. Нядаўна праграма бартавога камп’ютара была прызнана віноўнікам катастрофы эфіопскага самалёта ў сакавіку г.г.

Слоў пару яшчэ пра весткі кіпрскага паходжання, якія нядаўна прабіліся на перадавыя сусветных навін. Менавіта на днях быў вынесены сямікратны пажыццёвы прысуд тамашняму злачынцу, які на момант разгляду справы задушыў сем жанчын: чатыры з Філіпін, дзве з Румыніі і адну з Непала. Зараз на Кіпры шмат людзей з замежжа, якія туды едуць за працай; мяркуецца, што зараз яны складаюць пятую частку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF