Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Музыка ў маім сэрцы і душы

Юрка БУЙНЮК

Ад малога мяне цягнула да музыкі. Па сённяшні дзень мой дзед успамінае:

— Юрка, а памятаеш, як я да вас прыйшоў, а ты іграў для мяне на веніку?

Я гэтага не памятаю, але ў дзяцінстве я любіў іграць на чым папала. У час разгрузкі фуры з сенам у стадоле іграў я на вілах быццам на электрагітары. Прыкідваўся, што на дошках іграю як на клавішных інструментах, а на пластмасавых вядзерцах з пад селядцоў іграў як на бубнах. Музыка змалку была ў маім сэрцы і душы. Я кахаю музыку ўсім сэрцам. Мой прадзед Іван Міранчук быў гарманістам.

Памятаю, як у канцы 80-х гадоў ХХ стагоддзя на сцяне маёй роднай хаты вісеў лямпавы радыёпрыёмнік, які лавіў доўгія хвалі. Я па суботах вельмі любіў слухаць перадачу «Радыё Рэлякс» па першай праграме Польскага радыё. Першай песняй гучала кампазіцыя славутага французскага клавішніка Жана Мішэля Жара «Fourth Rendez-Vous». Мне да гэтай пары падабаюцца ягоныя кампазіцыі. У 1987 годзе я пайшоў у пачатковую школу ў Малінніках. Запамяталіся мне там школьныя святы: «Анджэйкі», пачатак і заканчэнне школьнага года, Дзень жанчын. Найбольш запамяталася мая першая школьная ёлка, здаецца, 14 студзеня 1988 года. Дзень перад ёлкай бацькі рабілі падарункі для дзяцей. У шэрую паперу завівалі шакалад, цукеркі, яблыкі. Аднак найбольшай раскошай былі апельсіны або мандарынкі. Найбольш запамяталася мне музыка на школьных ёлках. Тады гучалі песні такіх гуртоў як Ласкавы май — «Белые розы», (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF