Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Царкоўная музыка вышэй і дабрэй

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Віталём САБАЛЕЎСКІМ, дырыжорам Архірэйскага хору Сабора Святога Духа з Мінска, лаўрэатам сёлетняга Фестывалю пяючай душы.

— Як вы трапілі на наш фестываль?

— Нас запрасілі прыняць удзел у гэтым фестывалі. Кажуць, ну калі мы даведаліся як вы спяваеце, калі ваш хор і так з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў і фестываляў, калі вас ужо двойчы запрашалі на маскоўскі Пасхальны фестываль, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца ўсім вядомы Валерый Гергіеў. Нам запрапанавалі катэгорыю прафесійных хароў. Ну, канешне, мы апасаліся, але ўсё роўна вырашылі паспрабаваць сябе ў прафесійнай катэгорыі. Канешне, мы не маем столькі часу на рэпетыцыі, таму што нашай асноўнай, галоўнай мэтай літургія, набажэнства, мы спяваем і на святочных літургіях, і на ўсяночных трываннях; гэта спявае вялікі наш калектыў. Таксама спяваем яшчэ на буднях, такія будныя службы, калі мы дзелімся на шэсць-восем чалавек. Такая ў нас асноўная мэта і састаў канешне, зборны, таму што нехта там робіць, нехта там, але ўсе яны аб’ядноўваюцца вось у нашым галоўным саборы нашай Беларусі. Ну, але калі нам запрапанавалі і запрасілі, то што ж — паўдзельнічаем, нічога не зробіш.

— Што спяваеце ў сваім саборы, бо сюды вы прыехалі з даволі класічным рэпертуарам. Ці на літургіях у саборы спяваеце толькі класіку ці ўводзіце нешта навейшае, сучасных кампазітараў. Як вас успрымаюць вернікі?

— Вернікі ўспрымаюць нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF