Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Мытнікі на мяжы з прозвішча Галец зрабілі Гольц

Сяргей ЧЫГРЫН

У Аляксандра Гольца, жыхара вёскі Вензавец Дзятлаўскага раёна, запытаўся, скуль у яго, беларуса, яўрэйскае ці нямецкае прозвішча — Гольц? Аляксандр усміхнуўся і сказаў: „Гэта мытнікі на мяжы зрабілі пару памылак у афармленні нашых сямейных дакументаў і стала ў нас прозвішча Гольц, а на самай справе наша прозвішча — Галец”. Вось так проста з за мытнікаў Галец стаў Гольцам. І жывуць Гольцы на Дзятлаўшчыне з пасляваенных гадоў, скуль іх выселілі палякі ў сярэдзіне 1940-х гадоў з роднай Беласточчыны.

Дзе на Беласточчыне нарадзіліся яго дзед і бабуля — Аляксандр Гольц не ведае. Не ўказана іх вёска ні ў якіх сямейных дакументах. У Навагрудскім занальным дзяржаўным архіве ёсць спісы рэпатрыянтаў з Беласточчыны. Напісаны там і Гольц Іосіф Міхайлавіч, дзед Аляксандра Гольца. Але скуль ён прыехаў — не згадваецца. Напісана ў архіўным дакуменце так: „Назва хутара не ўказана”. Праўда, побач стаіць і прозвішча яго земляка Цімафея Сліцеўскага з хутара Лявіцкія, якія пасяліліся ў вёсцы Вензавец Дзятлаўскага раёна”. Значыць, і Іосіф Гольц (Галец) быў родам з хутара Лявіцкія.

Аляксандр Гольц — унук Іосіфа і Ніны Гольцаў, ніколі пры жыцці не пытаўся ў іх пра Беласточчыну. Яму здавалася, што ўсе яны родам з Вензаўца і заўсёды тут жылі. Але дзед Юзік быў вельмі шчырым чалавекам, сумленным і працавітым. Аднойчы ў калгасе мы засталіся з ім каля вялікай гары з буракамі. Нікога не было. „Давай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF