Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Жыровічы: аддыхацца ў святой цішыні

Ганна КАНДРАЦЮК

— Прызнавайсь, хто здесь такой грэшны! — гукнуў вадзіцель.

І гэта ў момант, калі перасеклі ўказальнік: Жыровічы. Над белай лаўрай клубіліся шэрыя хмары. Цягнула бура і ляскалі маланкі. На здаровы розум — гэта добра. Усе маліліся за дождж, за халадок. Дзень раней у Берасці, адкуль каціла наша маршрутка, тэрмометры паказалі 38 градусаў гарачыні ў цяні. Пры новым аўтавакзале газоны прысыпаў шэры, гарачы пясок. Настрой пустыні дапаўняў бетонны фантан без кроплі вады. Ад самога віду засыхала ў роце і ўсе жаданні зводзіліся да аднаго слова:

— Дажджу!

Аднак бура ў Жыровічах — паганы знак. Ну, хай сабе льецца, грыміць, калі ніхто не едзе, калі народ прыснуў, адпачывае. Жыровічы — райскі куточак на зямлі, як пісала Ларыса Геніюш. Тут не павінна грымець і бліскаць. Бо калі грыміць і кіпіць неба, значыць, нейкі грэшны асобень з’явіўся пад акампанемент маланак. Ён, пэўна, нечысць з сабой валачэ. Лепш яго трымаць на віду ды абыходзіць кругам...

Да такіх менавіта высноў прывёў зухаваты вокліч вадзіцеля. Усе, хто дабіраўся на яго маршрутцы з Берасця ў Лаўру, адчулі сябе скаронымі і вінаватымі. У салоне лягло пакутлівае маўчанне. Прасохла ў роце, як на берасцейскім вакзале. Але адна цётка, што ўсю дарогу апавядала сваёй сяброўцы як знішчаць каларадскіх жукоў, не дала рады доўга маўчаць і адказала што трэба:

— Усе мы, бацюшка, ці фу, вадзіцель, грэшны!

Яе «ці фу» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF