Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Кактус

Міраслаў ГРЫКА

Урачысты абед, завяршаючы сустрэчу 20 лідараў краін свету з найбольш развітай эканомікай, так званай групы G20 (Польшча і Беларусь, па зразумелых прычынах, не належаць да ёй), кончыў афіцыйны тост. Яго падымалі нармальна, чырвоным віном. І пілі нармальна, з келіхаў. Толькі прэзідэнт Расіі Пуцін павёў сябе не так. Замест келіха ён падняў тост алюмініевым кубкам ад тэрмаса з гербам Расійскай Федэрацыі. Той кубак за раскошным сталом быў падобны да кактуса квітнеючага сярод суніц. Звычайна тосты падымаюць, у рэшце рэшт, не вышэй сваёй галавы. А расійскі птах на кубку Пуціна ўзняўся значна вышэй, і не толькі над яго галавой, але і над галовамі ўсіх сабраных за сталом кіраўнікоў дзяржаў. Ці была б гэта толькі палітычная няёмкасць, ці, можа, наўмысная правакацыя? Як бы гэта не было, вяртанне расійскага прэзідэнта на сусветныя салоны было эфектнае, мела і сімвалічнае вымярэнне. Усе аспекты палітычных пазлаў папярэдніх гадоў, тонкія гульні за кулісамі і дыпламатычныя спробы, каб спыніць ваенна-палітычнае пашырэнне Расеі ў Еўропе і свеце праваліліся. У апошняй раздачы карт паміж 20 сусветнымі дзяржавамі Расія ўжо стала паўнавартасным гульцом. Аднак цень двухгаловага арла, які лёг на іншых гульцоў, паказвае, што імкненні Расіі значна вышэйшыя. Несумненна, у гульні важнейшы не той, хто бярэ карты са стала, а хто іх раздае. Відавочна, што Еўропа разам з ЗША забыла пра Крым, пра вайну на Украіне, пра Сірыю. Сусветны бізнес зноў вывучае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF