Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Гарачыня, гульні і „пахмелле”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачатак другога месяца лета. Гарачыня рэзка змяняецца падзеннем тэмпературы і зноў яе ростам. Трава выпалена сонцам. Асабліва ў горадзе, дзе штодзённа сноўдаюць касцы, якімі кіруюць бязмозгія кіраўнікі жыллёва-эксплуатацыйных службаў. Нібыта гэтая касьба парадкуе тэрыторыю і ратуе насельнікаў ад кляшчоў, што апошнімі гадамі распладзіліся на і так няшчаснай беларускай зямлі. Працуюць гэтыя касцы са сваімі гучнымі апаратамі ад самай раніцы, незалежна ад пагоднай сітуацыі і стану надвор’я. Строга па заранёў, яшчэ зімой, складзеным графіку. Таму і кажу, што бязмозгая гэта практыка. Планавая эканоміка — рэч непахісная і бязлітасная. Хто жыў яшчэ пры савецкім сацыялізме — добра зразумее.

Гарачыня не натхняе да працы. Стан прыроды амаль як у старой песні ўзбекскага гурта „Ялла”: „Гарачае сонца, гарачы пясок, у гарачай пустыні, вады бы глыток”. Натуральна, што людзі імкнуцца на лецішчы, да рэк і азёр, нехта ў адпачынак на мора. Праўда, такую раскошу, як адпачынак на моры і ў курорце, могуць дазволіць далёка не ўсе жыхары сінявокай Беларусі. Адны таму, што ад веку не могуць вылезці са сваёй звыклай баразны — на тых жа лецішчах, ці калгасных сотках. Іншыя таму, што элементарна не маюць сродкаў на такі замежны адпачынак. Беларусы — усё ж дастаткова бедны матэрыяльна народ па еўрапейскіх мерках. І ўсе абяцанні Вярхоўнакамандуючага, які ўжо чвэрць стагоддзя ўпарта і паслядоўна цягне краіну назад у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF