Ніва № 27 (3295), 07 ліпеня 2019 г.

Не для смуроднай гумы

Аляксей МАРОЗА

Суполка Bella28Q са Шлёнска хоча побач Дубіч-Асочных збудаваць прадпрыемства піролізу гумы, у галоўным з аўтамабільных шын, на прыватным участку, на якім ужо зараз знаходзіцца адрамантаваны будынак, перароблены з сельскагаспадарчай аборы. Жыхары Дубіч і Хітрай, у якой напрамку мела б быць размешчана планаванае прадпрыемства, а таксама жыхары суседніх вёсак і Гайнаўкі сталі пратэставаць супраць згаданай інвестыцыі. Сабралі яны подпісы пад петыцыяй супраць будовы прадпрыемства, у якім плануецца піроліз ажно 14 тысяч тон гумы ў год. Мела б гэта адбывацца непадалёк ад вясковых жылых дамоў і ў чатырох кіламетрах ад Гайнаўкі і Белавежскай пушчы, у напрамку якіх найчасцей вее вецер з захаду, ад Хітрай. 13 чэрвеня ў святліцы ў Хітрай быў праведзены адміністрацыйны разбор наконт планаванай будовы прадпрыемства піролізу гумы, які па патрабаванні мясцовага насельніцтва арганізавалі чыноўнікі Гміннай управы ў Гайнаўцы. Хаця на разбор запрошаны былі прадстаўнікі суполкі Bella28Q, аднак не паявіліся яны на сустрэчы, каб патлумачыць мясцовым жыхарам як прадпрыемства будзе забяспечвацца ад адмоўнага ўздзеяння працэсу піролізу гумы на навакольнае асяроддзе — на жыхароў суседніх мясцовасцей, на сельскую гаспадарку, на Белавежскую пушчу. Пытанні ў адрас інвестара запісваліся чыноўнікамі, а войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч паінфармавала, што будуць яны перададзены суполцы Bella28Q.

Адміністрацыйны разбор у Хітрай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF