Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

На Міжземнае мора

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шматкультурная гісторыя пакінула след у кіпрскай тапаніміі. Галоўны горад Кіпра вядомы ў свеце пад назвай Нікасія, мае і іншую — Леўкасія. Гэтак жа і Фамагуста — Амахостас. І Лімасол — Лемесас...

След антычнай гісторыі бачны з акон аўтобуса, які курсіруе між Ларнакай і, менавіта, Лімасолам, гэта Амафус з антычнымі калонамі храма мо грэчаскай Афрадыты, а мо і фінікійскай Іштар. Дзе-нідзе з узгоркаў выглядаюць маляўнічыя царкоўкі. А сам Лімасол вітае наведвальніка кранамі і гарызантальнай паласой новых высотных збудаванняў і прынадамі да іх — абяцаннем віду на мора. Той від на мора здаецца быць такой магутнай абменнай валютай, якая мае раскашэліць для будаўнікоў банкаўскія скарбы ландшафтных летуценнікаў. Аў Лімасоле ёсць таксама і іншы ландшафтны козыр — гэта недалёкія горы Троадас...

У горадзе ўвагу прыцягвае не будаўнічая навізна, але даўніна, у тым ліку храмы. Бо багатая гісторыя пакінула і такое ж багацце несеных з сабою гэтых устаноў. Побач царквы святога Антонія, узведзенай у 1830 годзе, высіцца мінарэт мячэці Джэдзіт, пабудаванай у 1825 годзе. Ага Копрулу адпраўляўся на вайну і даў зарок, што калі вернецца жывым, тады пабудуе мячэць. Вярнуўся і стрымаў абяцанне. Ёсць і менш відныя каплічкі, напрыклад капліца святой Тэклі займае памяшканне, у якім у нашых умовах была б маленькая крама. У каплічцы некалькі ікон святой, якія на калені не кідаюць...

Недалёка кафедральны сабор Ая-Напа ў гонар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF