Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

Першыя выбарчыя страсці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

3 чэрвеня ў беластоцкім Дзяржаўным архіве адбыліся дэбаты пад лозунгам „30 гадоў ад чэрвеньскіх выбараў”. Вяла дэбаты Агнешка РамашэўскаяГузы, дырэктар тэлеканала Белсат. Прыводжу найбольш, на мой погляд, цікавыя вытрымкі з дэбатаў.

Прафесар Іаанна Садоўская з Беластоцкага ўніверсітэта распавяла агульна пра ход выбараў у Сейм і Сенат, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 года.

Марэк Кетлінскі, дырэктар Дзяржаўнага архіва, расказаў пра некаторыя падзеі перад парламенцкімі выбарамі ў 1989 годзе ў тадышнім Беластоцкім ваяводстве, падзеленым на дзве выбарчыя акругі: адна ахоплівала Беласток і суседнія гміны, другая — рэшту ваяводства. З Беластока ў Сейм са спіска Салідарнасці балатаваўся пакойны зараз Кшыштаф Путра, з другой акругі Ян Бэшта-Бароўскі. З гэтай акругі балатаваліся таксама, м.інш. Яўген Мірановіч і Владзімеж Цімашэвіч; тут пачалася палітычная кар’ера апошняга, якая доўжыцца па сёння. Ян Бэшта-Бароўскі гэта чалавек-легенда, які інтэнсіўна дзейнічаў у Салідарнасці індывідуальных сялян; ён дабіраўся да амаль усіх вёсак, быў сапраўды вельмі актыўным чалавекам. 15 красавіка 1989 года Станіслаў Марчук заснаваў Грамадзянскі камітэт Салідарнасць Беластоцкай зямлі. Было створана Выбарчае бюро, якое ўзначаліў Ежы Мушынскі. Выдаваўся выбарчы бюлетэнь „Dobro Wspólne”. Былі мітынгі, напрыклад, 3 мая пасля набажэнства ў Фарным касцёле, калі прамаўлялі Кшыштаф Путра і Анджэй Каліцінскі. У Сейм ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF