Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.
Ганна Кандрацюк: ад вытокаўАндрэй МЕЛЬНІКАЎКніга Ганны КандрацюкСвярубскай „Па Прыпяці па Нобель” („Ніва”, 2017) — вартыя нататкі пра плённыя вандраванні аўтаркі пры вытоках сакральнай беларускай ракі з санскрыцкай, як і недалёкія горы Карпаты, назвай. Тэкст „стартуе” ў рэстаране гатэля заходнеўкраінскага Ковеля. Самоту пісьменніцы парушае крымінальнік: праз нудотна-пазнавальны для былых жыхароў СССР „падкат” вымагае з яе крыху грошай. Па адпачынку душой у ковельскай цэркаўцы Кіеўскага патрыярхату працяг прыгод абяцаецца рызыкоўным: трывожны сон, усхваляваныя папярэджанні касіркі аўтастанцыі ў Шацку, калі Ганна кажа, куды хоча ехаць. У выніку Кандрацюк на некалькі дзён ідзе ў праваслаўны манастыр ля таго возера Свіцязь, што атрымала назоў праз дзесяцігоддзі па смерці Адама Міцкевіча. Затым бавіць час у паселішчы Свіцязь у асяродку асабліва працавітых у сезон турызму пратэстантаў. У кнізе аўтарка вандруе і з калегамі з Польшчы (напрыканцы тэксту яна іх з удзячнасцю ўзгадае). Але збольшага стасуецца з мясцовымі, ляпрыпяцкімі. Уласна Прыпяць (пошукі яе вытокаў-крыніц) пачынаецца з пяцідзясятай старонкі кнігі. Потым то вяртаецца ў аповед, то аддаляецца на дзясяткі кіламетраў. Ды ўсе наведаныя падарожжам мясціны належаць да прыпяцкага басейна і тэрыторыі сучаснай Украіны. Ганна не хавае сваёй заангажаванасці, захопленасці Палессем: „На Палессі, як нідзе ў свеце, любяць прыхарошыць здарэнне, каб і апошняя тупіца (...) |