Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

«Захаваць у памяці» і актывізаваць асяроддзе

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я люблю працаваць з дзецьмі і гэта маё прызванне, — кажа ўзрушаная Ніна Абрамюк, — таму мне лягчэй. І дадае: — Настаўнік павінен быць узорам для вучня.

Кожны, хто прайшоў праз рукі Ніны Абрамюк, ведае цану гэтым словам. Разумее, як вялікую ролю ў жыцці адыгралі яе заняткі, як паўплывалі на жыццёвыя выбары, на грамадскую і нацыянальную свядомасць.

Школьнае свята «Захаваць у памяці» прыкмецілі ўсе ў гміне ды не толькі. Яно прыцягнула прыгожую публіку талерантных, адкрытых людзей:

— Мая дачка вельмі палюбіла беларускія заняткі з паняй Абрамюк, — кажа бацька Карнэліі Вшэбароўскай. Як большасць сабраных бацькоў, спадар Вшэбароўскі не толькі глядач, але і спонсар свята. Цешыць яго энтузіязм дачкі, яе ахвота вывучаць беларускую мову. Прыехаў у Нарву за працай у «Рольмак» з іншага кутка Польшчы: — Большасць мясцовых людзей размаўляе па-беларуску, і мы таксама хочам навучыцца так гаварыць. Хочам разумець, пра што гавораць нашы суседзі, знаёмыя, — дадае.

Яго словам падтаквае дачушка Карнэлія ў квяцістай падляшскай хустцы. За момант выступіць у падляшскай абрадавай п’есе пра Шчодры вечар.

— Tylko z białoruskim językiem są takie fajne scenki, — заяўляе радасна Карнэлія. — Uwielbiam nasz teatr i wszystko co tu robimy.

* * *

Сярод гасцей і спонсараў настаўніца назаве ксяндза прэлата Збігнева Нямойскага. Нарваўскі ксёндз — пастаянны госць свята (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF