Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

Свята беларускай культуры — у 34 раз

Міра ЛУКША

Ужо 34 раз 16 чэрвеня сабраліся аматары беларускай культуры на Свята, сарганізаванае Беларускім грамадскакультурным таварыствам, найстарэйшай беларускай арганізацыяй у пасляваеннай Польшчы. Фэст адбыўся пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і горада Беластока ды Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

Кажа намеснік старшыні таварыства Васіль Сегень: „Гэта адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія носяць беларускі характар. Яно прысвечана прэзентацыі беларускай культуры ў Польшчы. Найбольш месца звычайна адводзім канцэрту беларускай песні. Але побач таксама свае вырабы дэманструюць і прадаюць народныя майстры. Можна сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, якія прэзентуюць свае творы. Выступаюць зоркі беларускай песні, у тым ліку эстраднай і ў жанры дыска-пола. Можна не толькі паспяваць, але і патанцаваць. Не толькі аматары роднай песні паслухаюць „Прымакі”, калектыў „АС”, калектыў „Сувенір”. Публіка сабралася шматлікая, не толькі беларуская, ахвотная таксама і патанцаваць.

Фэст, аколены нашымі гімнамі «Мой Беластоцкі край» і фінальным «Люблю наш край», быў сапраўдным другім фестывалем беларускай песні. Доўжыўся ён больш за чатыры гадзіны, хаця кожны выканаўца спяваў толькі адну песню. Яшчэ каля шостай гадзіны пляц не пусцеў, як ніколі шмат аматараў роднага слова падыходзіла да сталоў, дзе ляжалі беларускія кнігі і календары, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF