Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

Гародня — рок і ружовыя птушкі

Уршуля ШУБЗДА

«Найбольш мне падабаліся сустрэчы з Алесем Дзянісавым і з фламінга ў заапарку — я іх кахаю», — сказала Патрыцыя, вучаніца з Залук, якая з 4 па 5 чэрвеня супольна са сваімі сябрамі пабывала ў Гародні. Гародняй дзеці з Залук захапіліся менавіта за сапраўдны смак марожанага і ружовых птушак, якіх кожны з нас патрабуе часам пабачыць, каб марыць і мары здзяйсняць.

Першая праблема — пашпарт

Ужо на самым пачатку арганізацыйных планаў пачаліся праблемы. З расказаў бацькоў і дзяцей ведаем, што перад Пашпартным бюро ў Беластоку разыгрываліся сцэны як з фільма Барэі — утвараліся даўжэзныя чэргі, а людзі збіраліся нават на гадзіну раней да адкрыцця офіса. Хто хацеў вырабіць пашпарт — сваё прачакаў. Пра гэта ўжо пазней шырока гаварылася ў падляшскіх СМІ, а чыноўнікі абяцалі паправіць жахлівую сітуацыю, а чэргі тлумачылі «brexitam» — выхадам Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Магчыма бацькам не хацелася б прысвячаць свайго часу на афармленне пашпартоў, але ціск ішоў з боку дзяцей.

— Мне трэба было ўчора цэлы дзень прасядзець у Пашпартным бюро і сёння едзем яшчэ раз, — сказала маці Мішкі і Майкі Станкевічаў. — Ужо другі дзень дзеці не пойдуць у школу, але ўжо трэба завяршыць справу пашпартоў.

І так цягам сакавіка, красавіка і траўня нехта з вучняў прападаў на два, тры дні, каб пазней прыйсці і паганарыцца, што ўжо чакаюць новенькіх пашпартоў. А гэтыя ў параўнанні са старымі (напрыклад з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF