Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

Смуродныя інтарэсы

Яўген ВАПА

На пачатку, так як тыдзень раней, яшчэ некалькі слоў пра жару і назіранні з тым звязаныя. Афрыканскае надвор’е не дае проста дыхаць людзям і кожнай жывёле. Спёку значна лягчэй усё ж такі пераносіць у вясковай прасторы чымсьці на шостым паверсе беластоцкага мурашніка. Адчуваю тут сябе крыху як у нейкай печцы, якая апрача невыноснай тэмпературы, прыносіць гук машын з вуліцы і кругласутачны, галосны шум кандыцыянераў, устаноўленых на даху суседняга маркета. У такім супадзенні гаворка пра вечаровы адпачынак ці здаровы сон гэта далёкая няпраўда. На мае заўвагі ў маркеце наконт празмернага гулу іхніх кандыцыянераў і патрэбе іх прыцішэння ўсе пасылаюць мяне мякка кажучы туды, куды не заглядае сонца нават у спёку. Зноў лішнія нервы і пэўна неабходнай будзе нейкая адміністрацыйная валакіта. Нават, пішучы гэтыя словы, моцны гул проста заліваў маю кватэру і невыносна ціснуў на мазгі. От табе і прываблівыя выгады гарадскога жыцця. Але тут я нікога не вінавачу, толькі сам да сябе магу мець прэтэнзію за тое, дзе выбраў месца для жыцця.

Таму з вялікай увагай адсочваю зараз і падтрымліваю пратэст жыхароў вёскі Дубічы-Асочныя і суседніх мясцовасцей, якія не хочуць у сябе пабудовы прадпрыемства, якое хоча спальваць звожаныя з усёй Польшчы шыны. Дзе Рым, а дзе Крым? — хацелася б запытацца. Чаму інвестар прыкмеціў акурат гэтую невялікую, беларускую вёску ў блізкай адлегласці да Белавежскай пушчы, цяжка здагадацца. А можа хтосьці з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF