Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

Беларускі анекдот

Віктар САЗОНАЎ

У добрай сяброўскай кампаніі пацешыў я нядаўна прысутных чарговым беларускім анекдотам. Вельмі радуюся з таго, што стаў усё часцей з’яўляцца ў народнай творчасці менавіта гэты кірунак. Анекдоты пра беларусаў, у якіх падмячаецца нешта сваё, нашае, такое, што адрознівае беларусаў ад іншых. Менавіта гэтыя адрозненні і ствараюць у іншых вобраз беларуса. Ды і ў саміх беларусаў, вядома ж, таксама. І гэта галоўнае.

Не заўсёды тыя адметнасці нам самім падабаюцца. Ну але ўбачыўшы іх праз сатыру, з’яўляецца жаданне нешта памяняць. Гэты від сатыры аказаўся неверагодна дзейсным. Даказана ўжо, паколькі пра тое напісаны цэлыя вялікія працы.

Анекдоты ў нас сталі любімым відам народнай, і не толькі народнай творчасці яшчэ з савецкіх часоў. І калі казаць пра нацыянальны іх складнік, то тады ўсё часцей пра чукчаў былі яны, ды пра грузін, малдаван... Ну і пра габрэяў, вядома ж. А як жа без іх. Яны самі пра сябе анекдоты прыдумвалі, і самым сабе распавядалі. І смяяліся ў волю ажно мышцы прэса мацнелі. І свет не здаваўся больш такім хмурым. А іншыя народы шматнацыянальнай краіны, пачуўшы і ацаніўшы гумар і сатыру тых анекдотаў, разносілі іх па другіх, па сваіх асяродках. Так і ўсе астатнія навучыліся пакрысе смяяцца з саміх сябе, ацаніўшы або прыняўшы інтуітыўна гэты адзін з вельмі эфектыўных шляхоў да самаўдасканалення.

Пра беларусаў анекдоты сталі з’яўляцца даволі позна. Спачатку пра эстонцаў пайшлі, пра іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF