Ніва № 26 (3294), 30 чэрвеня 2019 г.

Крыначка прыцягвае

Аляксей МАРОЗ

Пра Крыначку на Гайнаўшчыне ведаюць не толькі праваслаўныя вернікі, якія масава наведваюць гэтае святое месца ў Белавежскай пушчы. Узведзеныя там прыгожая царква святых братоў мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламіі і настаўніка Елезара і часоўня каля крыніцы, у якой лячэбныя якасці. Пасля багаслужбаў на трэці дзень Святой Тройцы ў Крыначцы гайнавяне адпачываюць у асабліва святочным настроі.

У гэтым годзе святкаванні ў Крыначцы праходзілі 17 і 18 чэрвеня, на другі і трэці дзень Святой Тройцы. Пасля абеду 18 чэрвеня ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў супрацы з Гайнаўскім домам культуры наладзілі беларускі народны фэст «Крыначка», які ўжо мае амаль дваццацігадовую традыцыю. У час фэсту займальна запрэзентаваліся калектывы Гайнаўскага дома культуры, гурты з Беластока, Нараўкі, Гарадка і Ваўкавыска на Беларусі.

На трэці дзень Святой Тройцы было вельмі цёпла і сонечна і таму вернікі дабіраліся ў Крыначку не толькі на аўтамабілях, але таксама на веласіпедах і пяшком. Малітвы ў аўторак у час другой літургіі ўзначальвалі мітрапаліт уладзіміра-валынскі і ковельскі Уладзімір і епіскап гайнаўскі Павел у саслужэнні шматлікіх святароў і ў прысутнасці многіх вернікаў. Епіскапы з Польшчы і Украіны ўзначалілі таксама малітвы ў час усяночнага багаслужэння, адвячоркам у панядзелак. На яго прыбыло пешае паломніцтва са Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы. У ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF