Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

У Міжземнае мора

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 11-га раздзела Евангелля ад Іаана: «Непадалёку ад Іерусаліма знаходзілася пасяленне Віфанія. Там жылі Лазар і яго сёстры Марфа і Марыя. Яны былі добрымі прыяцелямі Ісуса. Аднойчы Ісус атрымаў смутную вестку пра хваробу Лазара. Лазар захварэў і сёстры паведамілі Ісусу: „Госпадзе, вось той, каго Ты любіш — хворы”. Ісус, пачуўшы гэта, сказаў: „Гэта хвароба не на смерць, а на Божую славу, няхай праславіцца праз яе Сын Божы”. Яшчэ два дні прабыў Ён у той мясціне, дзе застала Яго нядобрая вестка, а калі прыйшоў у Віфанію, Лазар ужо не жыў. Чатыры дні ён ляжаў у магіле. Неўзабаве, калі Ісус убачыў Марыю, як плакала яна, калі ён убачыў іудзеяў, як плакалі яны, дык і Сам вельмі засмуціўся духам і спытаўся: „Дзе вы яго пахавалі?” Яму адказалі: „Госпадзе, ідзі паглядзі.” Ісус падышоў да пячоры, у якой пахавалі Лазара і загадаў адваліць камень, але Марфа сказала, што Лазар ужо чатыры дні як у магіле. Ісус адказаў ёй: „Ці не сказаў Я табе, што калі будзеш верыць, дык убачыш славу Божую”. Калі камень адвалілі, Ісус узвёў у неба вочы і сказаў: „Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне. Я ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне”. Сказаўшы так, Ён гучным голасам паклікаў: „Лазар, выйдзі!” і выйшаў Лазар, абвіты палатном з галавы да ног. Многія іудзеі, убачыўшы такі цуд, адразу паверылі ў Ісуса. Але фарысеі і першасвяшчэннікі зрабілі інакш. Цуд іх напалохаў і яны сабралі нараду. На ёй абмяркоўвалі план, як забіць Ісуса... „Першасвятары ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF