Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Васіль Быкаў, жорсткая праўда пра вайну. Мая вайна. Успаміны пехацінца

Юрка БУЙНЮК

Летась мінула пятнаццаць гадоў як не стала ў нашай літаратуры вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Затое сёлета 19 чэрвеня мінае 95 гадоў з дня нараджэння гэтага выдатнага аўтара ваенных раманаў, якія перайшлі ў канон сусветнай літаратуры і былі перанесены на экран кіно. Так сталася са «Знакам бяды», «Альпійскай баладай». Аднак ніхто не спадзяваўся, што калісьці з’явіцца аўтабіяграфія Васіля Быкава. І яна з’явілася ў мінулым годзе. Так як Іван Мележ, Іван Навуменка ці Іван Шамякін, таксама і Васіль Быкаў быў удзельнікам Другой сусветнай вайны. Быў ён салдатам 2 і 3 Украінскіх франтоў, з імі перайшоў Украіну, Малдову, Італію, Венгрыю, Аўстрыю і Балгарыю. Гэта ўсё апісвае ў біяграфічнай кнізе «Мая вайна. Успаміны пехацінца».

ДЗЯЦІНСТВА НА ВІЦЕБШЧЫНЕ

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года. Яго родная вёска Бычкі на Віцебшчыне была маленькая — толькі дваццаць хат. Бацька пісьменніка Уладзімір Фёдаравіч быў вымушаны працаваць за мяжой і толькі на старасць вярнуўся ў родную вёску. Бацька Васіля Быкава працаваў у Нямеччыне, змагаўся на Першай сусветнай вайне. Сям’я жыла бедна. Дзед быў кіраўніком цаглянага завода ў Курляндыі. Бабуля памерла рана. Зямлі было мала і тое забраў калгас, які не ўмеў гаспадарыць. Часы дзяцінства будучага пісьменніка былі бедныя. Маці Анна Рыгораўна была родам з вёскі Завулак, якая пасля прайгранай саветамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF