Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Кангрэс праваслаўных вучоных

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З чацвярга па суботу ў канцы мая — пачатку чэрвеня ў Супрасльскай акадэміі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя пад лозунгам „Гістарычныя аспекты праваслаўя і сучаснае грамадства”, ладжаная расійскім Аб’яднаннем праваслаўных вучоных, Супрасльскай акадэміяй і Беластоцка-Гданьскай епархіяй. Канферэнцыя адмыслова ладзілася сёлета, адзначаючы 400-годдзе падарожжа патрыярха Феафана ІІІ у Рэч Паспалітую і 180-годдзе Полацкага царкоўнага сабора, які далучыў уніятаў да праваслаўя.

31 мая адбылася пленарная сесія. Даклады зачыталі вучоныя з Польшчы і праваслаўнага замежжа. Нашых спраў датычылі выступленні прафесара Антона Мірановіча з Беластока і протаіерэя Аляксандра Раманчука з Мінска.

Антон Мірановіч зачытаў даклад на тэму дзейнасці іерусалімскага патрыярха Феафана ІІІ у Рэчы Паспалітай. Патрыярх Феафан у 1618 годзе адпраўляўся па сутнасці ў Маскву, інтранізаваць новага патрыярха Філарэта, а пры нагодзе завітаў у Рэч Паспалітую.

На падарожжа патрыярха ўплывалі розныя падзеі ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе, у тым ліку і ў Рэчы Паспалітай, калі пасля берасцейскай царкоўнай уніі амаль усе епіскапы адышлі ад праваслаўя і паўстала праблема іерархіі. Тады ў 1618 годзе канстанцінопальскі патрыярх Цімафей асобным лістом з 1 красавіка 1618 года звяртаецца да іерусалімскага патрыярха Феафана ІІІ і просіць яго, каб здзейсніў не проста падарожжа ў Маскву, але заняўся пытаннем адраджэння іерархіі. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF