Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Юбілейная культура на сходах

Аляксей МАРОЗ

Падчас пятнаццатага юбілейнага Беларускага этнаграфічнага фестывалю «Культура на сходах музея», які 2 чэрвеня прайшоў на пляцоўцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, сабраныя маглі паспрабаваць зрабіць гаршчок, ці выткаць палавік, працуючы пад наглядам вопытных народных творцаў, паглядзець вырабы народнага рукадзелля. Публіку частавалі бульбянымі дранікамі, каўбасой і іншымі вырабамі мясцовай кухні. З нагоды юбілею на сцэне займальна запрэзентаваліся лепшыя беларускія калектывы. Фестываль доўжыўся гадзінамі. Калі музейную пляцоўку пакідала найстарэйшая публіка, яе месца займалі малодшыя асобы, у тым ліку бацькі з дзеткамі.

Ужо пасля абеду каля Беларускага музея ў Гайнаўцы пачалі збірацца гайнавяне і жыхары суседніх мясцовасцей. Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на сходах музея» пачаўся з дажджу, а моцны вецер перакуліў і знішчыў адну з палатак. Сабраныя хаваліся пад іншыя палаткі. Вецер і дождж хутка мінулі і зноў стала цёпла і сонечна. Са сцэны фестываль «Культура на сходах музея» адкрылі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук і дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк. Бургамістр Ежы Сірак адзначыў вялікую ролю музея ў папулярызацыі беларускай культуры і мясцовых традыцый ды пажадаў яму шматлікіх прыхільнікаў і спонсараў. Другім выступіў дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук, які звярнуў увагу на козыры Гайнаўкі — прыроду, пушчу, людзей і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF